БЕЛ Ł РУС

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна

27.04.2026 / 16:27

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што ЗША пакуль не маюць выразнага плана, як завяршыць вайну супраць Ірана і дасягнуць міру, піша Deutsche Welle.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Petros Karadjias

На думку Фрыдрыха Мерца, амерыканцы самі не вызначыліся, які выхад з сітуацыі будуць шукаць. 

«На гэты момант я не разумею, які стратэгічны выхад выберуць амерыканцы, тым больш, што іранцы, відавочна, вельмі майстэрна вядуць перамовы — ці, хутчэй, вельмі спрытна ад перамоў ухіляюцца», — заявіў ён 27 красавіка, на сустрэчы з навучэнцамі гімназіі ў Марсбергу на захадзе Германіі.

Мерц сказаў, што галоўная цяжкасць любой вайны — не пачатак яе, а заканчэнне. У якасці прыкладу ён прывёў войны ў Афганістане і Іраку. Таму, на яго думку, рашэнне пачаць ваенныя дзеянні супраць Ірана было недастаткова прадуманым.

Ён выказаў надзею, што канфлікт хутка скончыцца, але не лічыць гэта магчымым найбліжэйшым часам. Паводле яго слоў, Іран быў мацнейшы, чым многія чакалі, а ў ЗША няма пераканаўчай стратэгіі для перамоў.

Таксама Мерц адзначыў, што ЗША і Ізраіль пачалі вайну без папярэдніх кансультацый з еўрапейскімі саюзнікамі. Ён паведаміў, што ўжо двойчы выказваў сваю крытычную пазіцыю прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Прытым запэўніў, што калі б ведаў, што канфлікт зацягнецца прынамсі на некалькі тыдняў і сітуацыя ў ім будзе горшаць, то выказваўся б яшчэ катэгарычней.

Чытайце таксама:

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА

Мерц пазваніў Трампу і правёў з ім «добразычлівую» размову

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша

Мерц рэзка раскрытыкаваў рашэнне ЗША змякчыць санкцыі супраць расійскай нафты

Каментары да артыкула