БЕЛ Ł РУС

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна

28.04.2026 / 15:02

Nashaniva.com

Яго арыштоўвалі па просьбе Украіны за раскопкі ў Крыме.

ФСБ пазней паведаміла, што археолага Аляксандра Буцягiна, а таксама жонку расійскага вайскоўца абмянялі на двух штатных афіцэраў малдаўскай спецслужбы.

Аляксандра Буцягіна затрымалі ў снежні 2025 года ў Польшчы на запыт украінскіх уладаў.

У аснове справы супраць Буцягіна — раскопкі ў Крыме пасля яго анексіі Расіяй. Кіеў прыраўноўвае іх да знішчэння помнікаў. Навуковец не адмаўляе, што вёў раскопкі без дазволу ўкраінскіх уладаў, але катэгарычна не згодны з абвінавачваннем у разбурэнні культурнай спадчыны.

У інтэрв’ю BBC ён сказаў, што працягваў працаваць у Крыме пасля яго анексіі менавіта для захавання археалагічнага аб’екта: «Спыненне работ адбілася б на стане помніка, які стаў бы без нагляду разбурацца з-за натуральных прычын, а таксама з-за дзеянняў вандалаў і марадзёраў».

Буцягін — першы расійскі археолаг, затрыманы з-за раскопак у Крыме, але далёка не адзіны, каго Украіна падазрае ў парушэнні закона.

Чытайце таксама:

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Каментары да артыкула