Свет2121

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны

Расійскага навукоўца ва Украіне вінавацяць у незаконных археалагічных раскопках у Крыме, што прывяло да знішчэння культурнай спадчыны.

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец, супрацоўнік Дзяржаўнага Эрмітажа Аляксандр Буцягін, які займае пасаду кіраўніка аддзела антычнай археалогіі.

Затрыманне праведзена Агенцтвам унутранай бяспекі (ABW) на запыт украінскіх уладаў.

Навуковец абвінавачваецца ў незаконных археалагічных раскопках у Крыме, што прывяло да знішчэння культурнай спадчыны. Са звестак украінскага следства, Буцягін з 2014 года, як кіраўнік аддзела старажытнай археалогіі Эрмітажа, кіраваў пошукавымі групамі ў акупаваным Расіяй Крыме. Ён і яго каманда праводзілі раскопкі ў старажытным гарадзішчы Мірмекій у Керчы.

Калаж: PAP

Расіянін знаходзіўся ў Польшчы праездам, дзе і быў арыштаваны на мінулым тыдні.

Акруговая пракуратура Варшавы пасля допыту прыняла пастанову хадайнічаць перад судом аб часовым арышце на 40 дзён.

Арышт патрэбны для рэалізацыі фармальнасцей, звязаных з патэнцыйнай экстрадыцыяй навукоўца ва Украіну.

Злачынства, у якім абвінавачваецца навуковец, прадугледжвае пакаранне ад года да 10 гадоў турмы.

Украінскія ўлады падкрэсліваюць, што дзеянні расіян на раскопках з'яўляюцца часткай сістэмнага рабавання культурнай спадчыны Крымскага паўвострава.

Каментары21

  • Андрусь
    11.12.2025
    Расійцы заўжды грэблі ў свае эрмітажы ўсю культурную спадчыну, створаную іншымі народамі, на захопленых расійцамі тэрыторыях. Колькі ў тым эрмітажы нарабаванага з Беларусі? І вяртаць яны ўжо потым нічога не збіраюцца.
    Таму расійскі кіраўнік рабаваннем культурнай спадчыны ў Крыме мусіць быць пакараны.
  • Ян
    11.12.2025
    А што гэты крамлёўскі культуролаг рабіў у Польшчы?
  • а што
    11.12.2025
    ў расіі палякаў няма?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць