БЕЛ Ł РУС

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах

28.04.2026 / 21:11

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што вызваленне Анджэя Пачобута стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Польшчы і ЗША, а таксама рашэнню прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён таксама выказаў надзею, што гэтая падзея можа стаць пачаткам паляпшэння адносін паміж Польшчай і лукашэнкаўскай Беларуссю, паведамляе Rmf.pl.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў надзею, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх дачыненнях, але — як ён адзначыў — ініцыятыва на баку Аляксандра Лукашэнкі.

«Не хачу тут даваць нейкіх абяцанняў без пакрыцця, паколькі такі «падманны світанак» ужо наставаў раней», — заявіў ён.

У той жа час ён адзначыў, што ў гэтых адносінах у мінулым былі эпізоды «адлігі», падчас якіх у Беларусі не было ніводнага палітвязня.

Сікорскі таксама нагадаў, што Польшча была вымушаная будаваць фартыфікацыі на мяжы з Беларуссю з-за аперацый па перакіданні мігрантаў, якія праводзяцца ўрадам Лукашэнкі.

«Мы заўсёды гатовыя адказваць на пазітыўныя жэсты, але гэта Беларусь мусіць спачатку захацець стаць членам еўрапейскай сям'і народаў», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца

Каментары да артыкула