БЕЛ Ł РУС

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры

29.04.2026 / 09:45

Nashaniva.com

Абмежаваную серыю пашпартоў прысвецяць 250‑годдзю незалежнасці ЗША, якое будзе адзначацца ўлетку.

Дзяржаўны дэпартамент Злучаных Штатаў Амерыкі выпусціць абмежаваную серыю пашпартоў з выявай прэзідэнта Дональда Трампа на ўнутраным баку вокладкі, паведамляе Politico са спасылкай на прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Томі Пігата.

На апублікаваных выявах пашпарта — партрэт Трампа, накладзены на тэкст Дэкларацыі незалежнасці на ўнутранай вокладцы, з яго подпісам залатога колеру, а таксама старонка з выявай айцоў-заснавальнікаў падчас падпісання Дэкларацыі незалежнасці.

«У сувязі з адзначэннем 250‑годдзя ЗША ў ліпені Дзяржаўны дэпартамент рыхтуецца выпусціць абмежаваную колькасць спецыяльна распрацаваных пашпартоў ЗША ў гонар гэтай гістарычнай падзеі».

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента дадаў, што гэтыя пашпарты будуць мець «тыя ж элементы абароны, якія робяць пашпарт ЗША самым бяспечным дакументам у свеце».

Паводле слоў прадстаўніка Дзярждэпартамента, за атрыманне пашпарта дадатковая плата не будзе спаганяцца.

Чакаецца, што новыя пашпарты будуць выпушчаны ў ліпені ў рамках ініцыятывы адміністрацыі Трампа «America250», якая ўключае паядынак UFC у Белым доме і вулічныя гонкі Grand Prix у Вашынгтоне.

Чытайце таксама:

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»

Каментары да артыкула