БЕЛ Ł РУС

У Крамлі заявілі, што прэм'ер Славакіі будзе прысутнічаць на парадзе 9 мая

29.04.2026 / 17:38

Nashaniva.com

У Крамлі пацвердзілі, што прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца плануе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве 9 мая. Пра гэта паведаміў памочнік Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў. Паводле яго слоў, на мерапрыемства прыедуць і іншыя замежныя госці, але іх імёны ён не назваў.

Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Раней сам Фіца заяўляў, што збіраецца наведаць Маскву 9 мая, каб ускласці кветкі да магілы Невядомага салдата каля Крамлёўскай сцяны. Пры гэтым ён сцвярджаў, што нібыта не будзе ўдзельнічаць у самім парадзе.

У 2026 годзе вайсковы парад у Маскве плануюць правесці без баявой тэхнікі. У расійскіх уладах гэта тлумачаць цяперашняй сітуацыяй і ўзмоцненымі мерамі бяспекі.

Паводле прадстаўнікоў Крамля, фармат святкавання вырашылі зрабіць больш сціплым, каб пазбегнуць магчымых інцыдэнтаў падчас афіцыйных мерапрыемстваў.

Чытайце таксама:

Фіца заявіў пра падрыў даверу да Украіны

Літва не адкрые паветраную прастору для палёту Фіца ў Маскву на Дзень Перамогі

Прэм'ер Славакіі прыедзе на святкаванне 9 Мая ў Маскву

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю

Каментары да артыкула