БЕЛ Ł РУС

Трамп даў параду Нетаньяху па атаках на Ліван

30.04.2026 / 07:31

Nashaniva.com

Бо тое, што цяпер робіць Ізраіль, выстаўляе яго ў кепскім святле.

Фота: Gil Cohen Magen/picture alliance via Getty Images

Прэзідэнт ЗША заклікаў прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху наносіць толькі дакладныя ўдары па Ліване. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю Axios.

«Я сказаў Нетаньяху, што ён павінен дзейнічаць больш дакладна. Не разбураць будынкі. Ён не можа гэтага рабіць. Гэта занадта жудасна і ставіць Ізраіль у дрэннае святло», — сказаў Трамп.

Ён падкрэсліў, што яму падабаецца Ліван і кіраўніцтва краіны.

Амерыканскі лідар таксама лічыць, што краіна можа «вярнуцца да жыцця» пасля заканчэння аперацыі супраць Ірана. «Іран разбурыў Ліван. Іх марыянетка [Хезбала] разбурыла Ліван. Калі Іран будзе пераможаны, Хезбала аўтаматычна будзе пераможана», — падкрэсліў Трамп.

Амерыканскі чыноўнік удакладніў у размове з выданнем, што адміністрацыя Дональда Трампа папрасіла Ізраіль «праявіць стрыманасць» і даць магчымасць новаму дыпламатычнаму працэсу з Ліванам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула