БЕЛ Ł РУС

У бары на Зыбіцкай наведвальнікі не падзялілі крэсла. Цяпер будзе суд

30.04.2026 / 17:44

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуліся двое жыхароў сталіцы і паведамілі, што ў адным з бараў на вуліцы Зыбіцкай іх збіў іншы наведвальнік.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка ўстанавілі асобу падазраванага. Ім аказаўся 20‑гадовы камплектоўшчык прыватнага прадпрыемства.

Як высветлілася, прычынай канфлікту стала звычайнае барнае крэсла, якое мужчыны не падзялілі паміж сабой ва ўстанове.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Чытайце таксама:

Мінчанка пабачыла на двары, як мужчына драпае ключамі чужую машыну. І не прайшла міма

П'яны мінчук кідаўся з нажом і каменем на мінака, які зрабіў таму заўвагу за непрыстойныя паводзіны

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку

Каментары да артыкула