Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс
А на вуліцы Нарачанскай з'явіцца цэнтр экстрэмальных відаў спорту.
Мядзведжына. Фота: maps.yandex.by
На вуліцы Нарачанскай у Мінску плануецца ўзвесці фізкультурна-аздараўленчы цэнтр для экстрэмальных відаў спорту. Аб'ект размесціцца на пляцоўцы насупраць манежа.
Пра гэта паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, але не ўдакладніў, дзе менавіта з'явіцца будынак, бо вуліца Нарачанская даволі шчыльна забудаваная
Паводле яго слоў, цэнтр уваходзіць у інвестыцыйную праграму сталіцы, будаўніцтва пачнецца найбліжэйшым часам.
Акрамя таго, у лесапарку Мядзвежына плануецца стварыць спартыўны комплекс для біятлону і лыжных гонак. Побач з трасай з'явяцца стадыён, стрэльбішча і раздзявальні.
«Фінансаванне для распрацоўкі праектнай дакументацыі і рэалізацыі гэтага праекта ўжо прадугледжана ў бюджэце, таму ў гэтым годзе прыступім да рэалізацыі», — кажа Гуцько.