БЕЛ Ł РУС

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі

4.05.2026 / 10:00

Nashaniva.com

48‑гадовую Вольгу Барунову абвінавацілі адразу па чатырох палітычных артыкулах.

Вольга Барунова. Фота «Вясны»

Вользе Баруновай з Маладзечна 47 гадоў. З 2009 па 2011 яна мела ІП па рознічным гандлі. Пасля нейкі час працавала ў Расіі.

Жыццё Вольгі крута змянілася ў лютым 2022 года. Раніцай у дзень пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне яна выйшла ў Маладзечна на адзіночны пікет. Каля 11‑й гадзіны жанчына стала на дарозе каля крамы на Вялікім Гасцінцы з бел-чырвона-белым сцягам. Прыкладна праз 15 хвілін на месца прыехалі сілавікі і схапілі яе.

Вольгу паўторна затрымалі ў лютым 2025 года і змясцілі ў СІЗА. Яе судзілі некалькі месяцаў таму.

Гродзенскі абласны суд прызнаў Барунову вінаватай адразу па некалькіх крымінальных артыкулах. Сярод іх — абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК).

Па звестках Dissidentby, жанчыне прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі.

Чытайце таксама:

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Каментары да артыкула