БЕЛ Ł РУС

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь

3.05.2026 / 07:35

Nashaniva.com

Расія праводзіць у Арменіі «палітычную аперацыю», заявіў спікер армянскага парламента Ален Сіманян, абвінаваціўшы расійскае кіраўніцтва ў спробе змены ўлады ў краіне.

Ален Сіманян

«Калі ва Украіне спрабуюць прасоўваць свае інтарэсы ваенным шляхам, то ў Арменіі адбываецца спроба захопу ўлады. Нашу дэмакратычнасць яны (у Расіі) зараз спрабуюць выкарыстаць супраць нас. Кажуць: у вас інтэрнэт адкрыты, мы ў гэтым інтэрнэце на свае рублі купім столькі рэкламы, што ўсё будзе нашым.

Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню. Мы не будзем кіравацца так, як кіруецца Беларусь», — заявіў Сіманян у тэлеэфіры.

Ён таксама паведаміў, што з Расіі ўмешваюцца ў будучыя выбары, «купляючы за рублі» мясцовыя СМІ.

Перад гэтым у Арменіі былі заблакаваныя дзясяткі ютуб-каналаў з расійскай прапагандай.

Чарговыя выбары ў Нацыянальны сход Арменіі маюць адбыцца праз месяц, 7 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі

Пашынян: Арменія пераадолела блакаду з Азербайджанам

Расія абмяжуе пастаўкі армянскага каньяку пасля заяў Пашыняна Пуціну пра дэмакратыю і блакаванне інтэрнэту

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна

Каментары да артыкула