Свет

Пашынян: Арменія пераадолела блакаду з Азербайджанам

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ягоная краіна ўваходзіць у новы этап эканамічнага развіцця, які стаў магчымы дзякуючы ўсталяванню міру з Азербайджанам.

Нікол Пашынян. Фота: AP Photo/Pavel Bednyakov

Па словах Пашыняна, важную ролю ў гэтым працэсе адыграюць інфраструктурныя праекты, у першую чаргу TRIPP («Маршрут Трампа дзеля міжнароднага міру і росквіту»). Гэты праект павінен канчаткова вывесці краіну са стану транспартнай ізаляцыі.

Пры гэтым Пашынян адзначыў, што ўжо цяпер Арменія фактычна пераадолела блакаду: чыгуначныя перавозкі магчымыя як праз тэрыторыю Азербайджана, так і праз Грузію, у тым ліку для экспарту.

Асобна ён падкрэсліў значэнне будучага адкрыцця чыгуначнага злучэння ў межах дамоўленасцяў з Азербайджанам. Паводле дасягнутых палітычных дамоўленасцяў, гэты маршрут будзе пастаянным і не будзе закрывацца, што створыць надзейны канал для імпарту і экспарту.

Прэм’ер Арменіі таксама адзначыў, што з 2018 года эканоміка краіны істотна вырасла — паводле яго ацэнкі, валавы ўнутраны прадукт павялічыўся прыкладна на 53%. Гэта сведчыць пра пераход да новага этапу, калі павінны па-новаму развівацца адносіны паміж бізнэсам, дзяржавай і работнікамі.

Пашынян падкрэсліў важнасць ролі бізнэсу ў гэтых зменах. Ён адзначыў, што многія кампаніі прыносяць у краіну новае мысленне, культуру і адкрываюць новыя магчымасці для развіцця. Паводле яго слоў, цяпер перад Арменіяй адкрываюцца беспрэцэдэнтныя перспектывы, і галоўная задача — эфектыўна іх выкарыстаць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет45

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?17

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет45

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць