БЕЛ Ł РУС

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле

3.05.2026 / 08:56

Nashaniva.com

Арганізатары стрытфуд-пляцоўкі «Пясочніца» ў Мінску паведамілі, што новы сезон адкрыецца 7 мая а 16:00. Пляцоўка знаходзіцца на вуліцы Куйбышава і лічыцца першай адкрытай стрытфуд-лакацыяй у сталіцы.

Фота арганізатараў «Пясочніцы»

Гэта будзе ўжо дзявяты летні сезон «Пясочніцы». Ён працягнецца 130 дзён — да 13 верасня.

Як і раней, для гасцей будуць працаваць 15 гастранамічных аператараў. Сярод іх названыя «Дранічкі», Pizza Truck Napoli, Grill Factory, Trdlo House і іншыя. Адно месца пакуль застаецца вольным.

У новым сезоне наведвальнікам абяцаюць насычаную праграму: лекцыі, кірмашы, музычныя выступленні, фестывалі, выставы, майстар-класы, кінапаказы і дзіцячыя забавы.

Таксама плануюцца трансляцыі футбольных матчаў, вечары настольных гульняў, аўта– і мотавыставы. З’явяцца і новыя фотазоны.

Раней паведамлялася, што ў арганізатараў узніклі цяжкасці з арандатарамі, таму дата адкрыцця доўгі час заставалася невядомай.

Акрамя таго, у гэтым годзе ў Мінску перазапусцілі гастрапляцоўку «Найлепшая вуліца» і адкрылі новы гастрасквер «Маніфест».

Чытайце таксама:

У Мінску адкрываецца новы гастрадвор. Гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў горадзе

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Каментары да артыкула