БЕЛ Ł РУС

У Магілёве пасля гібелі работніка атракцыёна завялі крымінальную справу супраць дырэктара

3.05.2026 / 12:08

Nashaniva.com

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу ў дачыненні да 56‑гадовага дырэктара арганізацыі адпачынку і забаў, дзе загінуў 18‑гадовы стажор.

Справу пачалі паводле артыкула аб службовай халатнасці, якая з неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека.

Як паведамлялася раней, трагедыя адбылася 1 мая на атракцыёне ў Магілёве. Малады чалавек праходзіў навучанне на пасаду аператара атракцыёнаў. Падчас працы ён дапамагаў наведвальніку бяспечна пакінуць карусель і не зафіксаваў працоўны механізм. У гэты момант яго зачапіла рухомая частка атракцыёна.

У выніку інцыдэнту хлопец атрымаў цяжкую траўму галавы і памёр.

Асноўнай версіяй здарэння лічыцца парушэнне правіл тэхнікі бяспекі.

Чытайце таксама:

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Мінску пройдзе фестываль агню

Атракцыёны ў Мінску падаражэюць

У парку Чалюскінцаў паставяць новае кола агляду

Каментары да артыкула