БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украінскія дроны могуць таксама праляцець на парадзе 9 Мая ў Маскве

4.05.2026 / 11:51

Nashaniva.com

«Гэта паказвае, што яны ўжо не настолькі моцныя, як раней».

Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Выступаючы на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване, Зяленскі дапусціў атакі дронаў падчас параду 9 мая ў Маскве, паведамляе «Дождь».

Па яго словах, гэта лета будзе «тым момантам, калі Пуцін будзе вырашаць, што рабіць далей: пашыраць гэтую вайну або пераходзіць да дыпламатычнага шляху, і мы павінны падштурхоўваць яго ў кірунку дыпламатыі».

«Расія абвясціла парад 9 мая, але на гэтым парадзе не будзе вайсковай тэхнікі. Гэта будзе ўпершыню, калі гэта сапраўды так, за шмат-шмат гадоў, калі яны не могуць сабе дазволіць прысутнасць тэхнікі на парадзе.

І ўкраінскія дроны могуць таксама праляцець на гэтым парадзе.

Гэта паказвае, што яны ўжо не настолькі моцныя, як раней.

Мы павінны далей ціснуць, ціснуць санкцыямі на іх. І я дзякую вам за 20‑ы пакет санкцый», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван

Каментары да артыкула