БЕЛ Ł РУС

У гамельчука проста ў кішэні загарэўся паўэрбанк

5.05.2026 / 16:34

Nashaniva.com

Мужчына атрымаў апёкі пасля таго, як у яго ў кішэні загарэўся партатыўны акумулятар, паведамляе прэс-служба МНС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Інцыдэнт адбыўся 4 мая на вуліцы Ленінградскай ў Гомелі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у 48‑гадовага мужчыны ў кішэні адзення загарэўся паўэрбанк, у выніку чаго ён атрымаў траўмы.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Звычайна загаранні паўэрбанкаў звязаны з пашкоджаннем або перагрэвам літый-іённых батарэй.

Сярод асноўных прычын называюць механічныя пашкоджанні (удар або падзенне), дэфармацыю корпуса, траплянне вільгаці, выкарыстанне няправільнай зараднай прылады, перазарад, высокую тэмпературу наваколля, а таксама заводскі брак.

У такіх сітуацыях можа адбыцца так званы цеплавы разгон: тэмпература ўнутры акумулятара рэзка павышаецца, выдзяляюцца гаручыя газы, і ў выніку прылада можа загарэцца або нават выбухнуць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула