БЕЛ Ł РУС

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»

5.05.2026 / 17:32

Nashaniva.com

Пра прыняцця рашэння аб адмене публічных мерапрыемстваў на 9 мая паведаміў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Правядзенне вайсковага парада і іншых масавых мерапрыемстваў у гонар Дня Вялікай Перамогі ў Рэспубліцы Крым у гэтым годзе не плануецца. Таксама не будзе арганізаванага шэсця «Бессмяротнага палка». Гэта рашэнне органаў улады прадыктавана меркаваннямі бяспекі», — адзначыў Аксёнаў.

Раней пра скасаванне ўрачыстых святкаванняў і мясцовых парадаў абвясцілі ў Вялікім Ноўгарадзе, Варонежы, Саратаўскай вобласці і Чувашыі. У Маскве ж упершыню з 2007 года парад правядуць без удзелу вайсковай тэхнікі. 

Чытайце таксама:

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»

Каментары да артыкула