Свет44

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева

Пра аб'яўленне на 8 і 9 мая перамір’я «ў гонар святкавання Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» паведаміла Міністэрства абароны Расіі.

Вайсковы парад у Маскве 9 мая 2025 года. Фота: kremlin.ru

Расійскае Мінаабароны выказала спадзяванне, што ўкраінскі бок пойдзе за ягоным прыкладам і таксама будзе выконваць абвешчанае Крамлём у аднабаковым парадку перамір'е.

Заяўляецца, што расійская армія прыме ўсе неабходныя меры для гарантавання бяспекі святочных мерапрыемстваў, а калі Украіна будзе атакаваць, то расіяне нанясуць удар у адказ па цэнтры Кіева. Раней яны, маўляў, гэтага не рабілі «з гуманітарных меркаванняў».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што афіцыйна Масква не звярталася да ўкраінскіх уладаў з прапановай перамір'я. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зрабіў гэту прапанову не Украіне, а прэзідэнту ЗША Дональду Трампу падчас тэлефоннай размовы 29 красавіка. 

Каментары4

  • Сочым за рукамі
    04.05.2026
    На 8-9/5 фсб частуе "ветэранаў" разанскім цукрам, затым, маючы такі casus belli, б'юць па Кіеве, затым абвяшчаюць мабілізацыю. Ад бункернага пацука нічога добрага не чакаецца.
  • a.hto.tam.idze
    04.05.2026
    Ад планаў на парад ў Кіеве да боязі правядзення параду ў Маскве... за чатыры гады. Калі Пуцін дажыве, праз год на Камчатцы парад прымаць будзе.
  • цыкада
    05.05.2026
    a.hto.tam.idze, если доживет, то будет принимать парад медведей с балалайками под крики "ура"

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць