Расія ўдарыла авіябомбамі па Краматорску і Запарожжы, ужо 17 загінулых
Днём 5 мая расійскія вайскоўцы нанеслі авіяўдар па цэнтры горада Краматорска на Данбасе. Удар трыма фугаснымі авіябомбамі быў нанесены па месцы, дзе знаходзіліся мірныя жыхары, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Краматорск пасля ўдару. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
У Краматорску вядома пра як мінімум пяць загінулых і яшчэ пяць параненых. Улады папярэджваюць, што колькасць ахвяр можа павялічыцца.
На месцы працуюць усе экстранныя службы: ратавальнікі разбіраюць завалы, медыкі аказваюць дапамогу пацярпелым.
Краматорск пасля ўдару. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
У той жа час кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў паведаміў пра ўдар расійскімі КАБамі па Запарожжы. Там ахвяр яшчэ больш — загінулых як мінімум 12, параненых 16.
Пасля ўдару па Запарожжы. Фота: t.me/ivan_fedorov_zp
«Вораг атакаваў КАБамі некалькі прадпрыемстваў Запарожжа. Гараць аўтамабілі, крама і прадпрыемства, — вось такія наступствы варожай атакі па Запарожжы», — напісаў Фёдараў.
Пасля ўдару па Запарожжы. Фота: t.me/ivan_fedorov_zp
Чытайце таксама:
Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»
Чатыры чалавекі загінулі, 31 паранены ў выніку расійскага ўдару па Палтаве
Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК
У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева