БЕЛ Ł РУС

У Польшчы перавыдалі «Адвечным шляхам»

5.05.2026 / 20:52

Nashaniva.com

Выдавецтва «Полацкія лабірынты» перавыдала асобнай кнігай эсэ Ігната Канчэўскага «Адвечным шляхам», якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучыня» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч, піша Bellit.info.

Аўтар твора — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім ён стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія леглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя.

Твор публікуецца на беларускай мове ў сучаснай стылістычнай і арфаграфічнай рэдакцыі, з навукова-папулярнымі каментарыямі, каб зрабіць прачытанне даступнейшым носьбітам беларускай мовы ў нашыя дні.

Набыць кнігу можна праз пляцоўку Allegro.pl.

У 2023 годзе філасофскае эсэ Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага) «Адвечным шляхам» выйшла ў аўдыяфармаце.

Чытайце таксама:

Выйшла кніга кулінарных рэцэптаў ад беларускіх літаратараў

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына

«Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік

Каментары да артыкула