БЕЛ Ł РУС

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС

5.05.2026 / 21:10

Nashaniva.com

Пра намер ЗША моцна ўкласціся ў ядзерную бяспеку паведаміла ў сваіх сацсетках амбасада ЗША ў Мінску.

Фота: x.com/USEmbBy

«Злучаныя Штаты актыўна бяруць на сябе абавязацельства выдзеліць да 100 мільёнаў даляраў у рамках скаардынаваных намаганняў краін G7 з мэтай забяспечыць далейшую надзейную ізаляцыю ядзерных матэрыялаў, здольных да расшчаплення, на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ва Украіне.

Па ацэнцы G7, кошт аднаўлення аркі Новага бяспечнага канфайнмента, пашкоджанай у выніку ўдару беспілотніка ў мінулым годзе падчас бессэнсоўнай вайны паміж Расіяй і Украінай, складае 500 мільёнаў даляраў.

Мы заклікаем нашых партнёраў па G7 і еўрапейскія краіны рушыць услед гэтаму прыкладу і ўзяць на сябе значныя фінансавыя абавязацельствы, каб сумесна падзяліць цяжар гэтых жыццёва неабходных рамонтных работ», — паведамляе амбасада ЗША ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару

МАГАТЭ: Саркафаг на Чарнобыльскай АЭС пасля ўдару беспілотніка страціў асноўныя функцыі бяспекі

Каментары да артыкула