БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА

5.05.2026 / 21:39

Nashaniva.com

На адной з АЗС «Беларуснафты» ў Гомелі здарыўся небяспечны інцыдэнт. У дзяўчыны-кіроўцы падчас руху задымілася машына і замест таго, каб даваць праблеме рады недзе на ўзбочыне, яна прыехала проста на запраўку, паставіўшы аўтамабіль каля бензакалонкі.

Скрыншот з відэа

Пры гэтым дзяўчына не перастала рабіць памылкі і далей. Калі яна пад’ехала да калонкі, то замест таго, каб адразу вырашаць праблему, пачала здымаць відэа.

Тым часам супрацоўнікі запраўкі самі прыбеглі з вогнетушыцелямі, а затым прыбылі і ратавальнікі МНС. Машына ж тым часам паспела загарэцца. На шчасце, яе патушылі, і большых праблем удалося пазбегнуць.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што так рабіць, як рабіла дзяўчына, катэгарычна нельга, бо АЗС — гэта аб’екты павышанай пажарнай небяспекі. Пры з’яўленні дыму або агню транспарт трэба неадкладна спыніць у бяспечным месцы і выклікаць ратавальнікаў.

Таксама кіроўцам раяць рэгулярна сачыць за тэхнічным станам аўтамабіля, каб прадухіляць падобныя сітуацыі.

Чытайце таксама:

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам

Пад Мінскам на запраўцы працуе робат-барыста

Белнафтахім: АЗС забяспечваюцца палівам рытмічна, магутнасці Мазырскага НПЗ дазваляюць забяспечыць попыт

МАРГ праверыла запраўкі па ўсёй Беларусі. Кожная другая з парушэннямі

Каментары да артыкула