Грамадства33

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам

У Старых Дарогах на АЗС выявілі кіроўцу, які самастойна «аднавіў» дзяржаўны нумар аўтамабіля пасля яго страты. Цяпер на яго завялі крыміналку, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

57‑гадовы жыхар Барысаўскага раёна згубіў нумарны знак ад сваёй легкавой машыны, але не звярнуўся ў ДАІ. Замест гэтага ён вырашыў зрабіць новы нумар сам. Мужчына зняў знак са свайго грузавога аўто, зафарбаваў старыя сімвалы і ўручную намаляваў патрэбныя літары ды лічбы, пасля чаго паставіў змененую таблічку з нумарам на легкавік і працягваў на ім ездзіць.

Выявілі гэта парушэнне выпадкова: на адной з аўтазаправак у Старых Дарогах старонні чалавек звярнуў увагу на падазроны нумар і паведаміў пра гэта ў міліцыю. Пасля праверкі высветлілася, што знак падроблены.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за падробку рэгістрацыйнага нумара транспартнага сродку. За гэта прадугледжана пакаранне — ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Каментары3

  • Bielarus 4ever
    25.04.2026
    "старонні чалавек звярнуў увагу на падазроны нумар і паведаміў пра гэта ў міліцыю"
    ===
    ага, канечне, староньні. Гэбні і мянтоў шмат разьвялося, вось сваім і павеламілі
  • Федзя
    25.04.2026
    Bielarus 4ever, с таким народцем как наш, не надо не гебни не ментов.😏
  • Г
    25.04.2026
    Не падробка, а аднаўленне. Чалавек не падрабляў чужы, іншы, ці не існуючы нумар. Ен аднавіў нумар свайго уласнанага транспартнага сродку, на які ў яго і дакументы есць.

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя16

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў14

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя16

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць