БЕЛ Ł РУС

«Мы абралі шлях дэмакратызацыі, яны — крыху іншы». У Арменіі адрэагавалі на ноту беларускага МЗС

6.05.2026 / 19:47

Nashaniva.com

У адказ на ноту беларускага МЗС у Арменіі паўтарылі: «Арменія не будзе правінцыяй». Адносіны ж паміж Арменіяй і Беларуссю пагаршаюць не заявы афіцыйных асоб, а канкрэтныя нядобразычлівыя крокі. Гэта вынікае з сённяшняй заявы старшыні Нацыянальнага сходу Арменіі Алена Сіманяна, піша «Радыё Свабода».

Ален Сіманян

6 мая Ален Сіманян зноў падкрэсліў сваю ранейшую пазіцыю. Ён заявіў, што Арменія не стане правінцыяй і не будзе залежаць палітычна ад іншых краін. Паводле яго слоў, краіна будзе ўмацоўваць свой суверэнітэт, а беларуская мадэль кіравання для яе непрымальная. Ён таксама адзначыў, што Арменія лічыць сябе свабоднай дзяржавай з незалежнымі СМІ, правамі чалавека і вяршэнствам закона.

«Непаважлівае стаўленне да Арменіі, партнёра па АДКБ, да армянскай дзяржаўнасці пагаршае адносіны. Падрыхтоўка да 44‑дзённай вайны разам з Азербайджанам пагаршае адносіны», — цытуе адказ Алена Сіманяна на пытанне пра армяна-беларускія стасункі Армянская служба «Радыё Свабода».

«Палітычны курс — гэта пытанне выбару кожнай дзяржавы. Для Рэспублікі Арменія правы чалавека і свабоды ёсць найважнейшымі каштоўнасцямі. І я лічу, што кожная дзяржава выбірае свой шлях. Мы абралі шлях дэмакратызацыі Арменіі, яны — крыху іншы», — сказаў Сіманян пра Беларусь.

Перад гэтым 5 мая ў Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі армянскага дыпламата Артура Саргсяна і перадалі яму ноту пратэсту. Беларускі бок заявіў, што гэта зроблена з-за апошніх недружалюбных выказванняў і дзеянняў Арменіі.

Падставай сталі словы таго ж спікера парламента Арменіі Алена Сіманяна, які 1 мая заявіў, што ягоная краіна не дазволіць сабе ператварыцца ў «другую Беларусь» і не будзе кіравацца так, як Беларусь.

У адказ прадстаўнік беларускага МЗС Руслан Варанкоў назваў гэтыя выказванні перадвыбарчым папулізмам і спробай адцягнуць увагу грамадзян Арменіі ад унутраных праблем.

Чытайце таксама:

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне

Лукашэнка папрасіў АДКБ быць «вельмі акуратнай і карэктнай» у працы з Арменіяй

Каментары да артыкула