БЕЛ Ł РУС

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не

7.05.2026 / 16:45

Nashaniva.com

Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта 7 мая прыняў рашэнне больш не рэкамендаваць абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Maja Hitij/Getty Image

Гаворка ідзе не толькі пра асобных атлетаў, але і пра каманды.

Новыя рэкамендацыі тычацца турніраў, якія праводзяцца міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спаборніцтваў.

У той жа час выканкам МАК не стаў адмяняць прыпыненне сяброўства ў арганізацыі Алімпійскага камітэта Расіі. 

Чытайце таксама:

Алімпійская чэмпіёнка Эйлін Гу з'явілася на бале Met Gala ў сукенцы з мыльных бурбалак

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах

Каментары да артыкула