Прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек
7 мая праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 848 чалавек.
У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:
Іван Цыбульскі, Дзмітрый Грачоў, Ягор Кракасевіч, Аляксандр Шайпак, Максім Смірноў, Дзмітрый Дробыш, Аляксандр Петрашкевіч, Сяргей Алдасеў, Яўген Скочка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 848 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават змяншаецца, часам заўважна. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі змяншаюцца, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, у тым ліку пры пасярэдніцтве ЗША, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.
Чытайце таксама:
Яшчэ двух палітвязняў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Прызналі «экстрэмісцкай» старонку памерлага палітвязня Алеся Пушкіна
«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку
70‑гадовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, якога затрымалі ў красавіку, хварэе на рак
Наталля Дуліна публічна адказала на паклёп з боку другой палітзняволенай, Галіны Дзербыш