На ўездзе ў Будслаў паставілі знак з выявай Панны Марыі ФОТАФАКТ
Адметны ўязны знак паставілі ў Будславе. Мядзельская ЖКГ выканала гэтую працу як частку ўпарадкавання мястэчка, якое маштабна ідзе сёлета, і апублікавала фота на мясцовых рэсурсах, піша Katolik.life.
На ўязным знаку выяўленыя вобразы славутага мясцовага касцёла і абраза Маці Божай Будслаўскай, які знаходзіцца ў Нацыянальным санктуарыі. Знак усталяваны паблізу храма — на адным з бакоў, з якога да касцёла падыходзяць пілігрымы падчас штогадовага фэсту. Сёлета ён пройдзе 3‑4 ліпеня.
Тым часам працягваецца збор ахвяраванняў на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў самім храме. Парафія публікавала рэквізіты для ахвяраванняў. Агульная сума, якая патрэбная ўжо найбліжэйшым часам (толькі на падрыхтоўчыя работы), — амаль 1,7 мільёна рублёў, што перавышае суму ўсіх ахвяраванняў, якія былі сабраныя дагэтуль пасля пажару ў касцёле.
Чытайце таксама:
У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла