Грамадства11

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла

Нацыянальны санктуарый у Будславе вымушаны працягваць рэстаўрацыю без фінансавання з боку дзяржавы, нягледзячы на тое, што па ініцыятыве уладаў ён быў абвешчаны «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. 16 лютага парафія распаўсюдзіла зварот аб тым, што «мае патрэбу ў дапамозе», піша Katolik.life.

Не да ацяплення. У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі

Санктуарый апублікаваў ліст пробашча, адрасаваны да ўсіх, хто можа зрабіць ахвяраванне. У лісце гаворыцца пра тое, што пасля прызнання будслаўскага касцёла «духоўным цэнтрам» быў распрацаваны план мерапрыемстваў на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ. Толькі праектныя работы абыдуцца ў суму звыш 1,4 мільёна рублёў, інжынерныя — амаль у 190 тысяч рублёў, абследаванне канструкцый — амаль 72 тысячы рублёў. І яшчэ звыш 18 тысяч рублёў — паслугі па лазерным 3D-сканаванні.

У сувязі з гэтым парафія просіць аказаць любую спонсарскую дапамогу. Такім чынам, агульная сума, якая патрэбна ўжо ў найбліжэйшы час (толькі на падрыхтоўчыя работы), — амаль 1,7 мільёна рублёў, што перавышае суму ўсіх ахвяраванняў, якія былі сабраныя дагэтуль пасля пажару ў касцёле (1 мільён 446 тысяч рублёў).

Нядаўна з'яўлялася інфармацыя, як вернікі вымушаныя маліцца ў будслаўскім касцёле ў холадзе, а святары (у тым ліку біскуп Аляксандр Яшэўскі) — служыць Эўхарыстыю ў пальчатках. Новыя такія фотафакты можна ўбачыць на здымках, якія публікаваў на сваёй старонцы Віктар Ведзень.

Каментары1

  • Ёсік
    17.02.2026
    А што лукашэнка, які брахаў, што без ягонай дзяржавы ніхто не зможа дапамагчы тым вернікам.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць