БЕЛ Ł РУС

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі амерыканска-расійскае братэрства па зброі

8.05.2026 / 07:17

Nashaniva.com

Пасол Расіі адзначыў, што сувязі Масквы і Вашынгтона аднаўляюцца, хоць і не так хутка.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у Анкорыджы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Лідары Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас ранейшай тэлефоннай размовы адзначылі значэнне расійска-амерыканскага баявога братэрства, паведаміў пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў, піша РБК.

«У тэлефоннай размове прэзідэнты адзначылі значэнне расійска-амерыканскага баявога братэрства як пазітыўнай падзеі, што спрыяе ўмацаванню нашых адносін», — сказаў ён, назваўшы такое прызнанне «вельмі важным».

Дарчыеў таксама сцвярджальна адказаў на пытанне, ці прывядзе апошняя тэлефонная размова Трампа і Пуціна да вынікаў: «Я думаю, што так. Я ўпэўнены, што так», — сказаў дыпламат.

Ён дадаў, што сувязі Масквы і Вашынгтона аднаўляюцца, хоць і не так хутка. Важнымі для гэтага працэсу Дарчыеў назваў добрыя асабістыя адносіны Пуціна і Трампа. А цяперашнія амерыканскія ўлады, паводле слоў пасла, дэманструюць пазітыўны настрой на аднаўленне кантактаў.

Папярэдні раз прэзідэнты размаўлялі па тэлефоне ў канцы красавіка.

Трамп тады назваў размову з Пуціным «вельмі добрай» і заявіў, што асноўную ўвагу надалі Украіне. Ён адзначыў, што Пуцін «быў гатовы заключыць здзелку ўжо даўно», але такі крок для прэзідэнта Расіі ўскладняюць «некаторыя людзі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула