БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

8.05.2026 / 21:40

Nashaniva.com

«Красная плошча для нас менш важная, чым жыцці ўкраінскіх палонных, якіх можна вярнуць дадому», — паведаміў прэзідэнт Украіны, рэагуючы на абвяшчэнне прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам трохдзённага перамір'я паміж Расіяй і Украінай.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«Гэтымі днямі было шмат зваротаў і сігналаў адносна канфігурацыі заўтрашняга дня ў Маскве ў сувязі з нашымі ўкраінскімі дальнабойнымі санкцыямі. Прынцып люстэркавасці ў нашых дзеяннях добра вядомы і быў даведзены да расійскага боку.

Дадатковым аргументам для Украіны ў вызначэнні нашай пазіцыі заўсёды з’яўляецца вырашэнне аднаго з ключавых гуманітарных пытанняў гэтай вайны, а менавіта — вызваленне ваеннапалонных. Красная плошча для нас менш важная, чым жыцці ўкраінскіх палонных, якіх можна вярнуць дадому.

Менавіта таму сёння ў рамках перамоўнага працэсу пры пасярэдніцтве амерыканскага боку мы атрымалі згоду Расіі правесці абмен ваеннапалоннымі ў фармаце «1000 на 1000». Таксама павінен быць усталяваны рэжым цішыні 9, 10 і 11 мая.

Украіна паслядоўна працуе для вяртання сваіх людзей з расійскага палону. Даручыў нашай камандзе аператыўна падрыхтаваць усё неабходнае для абмену», — паведаміў Уладзімір Зяленскі, падзякаваўшы Трампу за ягоныя дыпламатычныя намаганні.

Пры гэтым ён выказаў спадзяванне, што Злучаныя Штаты забяспечаць выкананне дамоўленасцяў расійскім бокам.

Чытайце таксама:

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна

Фіца вязе Пуціну пасланне ад Зяленскага

Лукашэнка паляцеў у Маскву

Каментары да артыкула