БЕЛ Ł РУС

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента

10.05.2026 / 18:57

Nashaniva.com

Былы вядучы «Белсата» Сяргей Падсасонны ў інтэрв’ю ютуб-каналу «ЧаснОК-Live» распавёў, як яго спрабавалі «раскруціць», выкарыстоўваючы ягоную арыентацыю і ягонага былога студэнта.

Сяргей Падсасонны. Фота: siarhei.padsasonny / Facebook

«З улікам савецкай рэчаіснасці, незалежным журналістам трэба памятаць пра тое, што спецслужбы паўсюль працуюць. У замежжы таксама. Гэта пад выглядам сяброўства, кампаніі. З кімсьці на піва ты ходзіш пяць гадоў, а потым аказваецца, што гэта чалавек, каторы [працуе на спецслужбы]», — даводзіць Сяргей Падсасонны.

Журналіст прыгадаў выпадак, які здарыўся з ім яшчэ падчас жыцця і працы ў Беларусі.

«Быў падасланы да мяне чалавек, адмыслова, з надзеяй на тое, што паколькі я гей, то магу як бы «раскруціцца», павесціся на сімпацягу», — з усмешкай згадвае Падсасонны і даводзіць, што ён разумеў, «у чым гульня з гэтым чалавекам».

Па словах Сяргея, спецслужбы падаслалі яго былога студэнта, які прапанаваў сустрэцца, бо нібыта хоча вучыцца далей і папрасіць парадаў.

Як тлумачыць Падсасонны, ён ніколі не адмаўляе ў дапамозе сваім студэнтам, як цяперашнім, так і былым: «Калі яны штосьці просяць, то я заўсёды ім рэкамендацыі пішу, каб яны паступілі кудысьці, парады даю і гэтак далей».

Сустрэўся ён і з гэтым маладым чалавекам. Аднак, як даводзіць мужчына, «гэта выглядала зусім пра іншае». «Гэта было вельмі прыкра».

Сяргей Падсасонны нарадзіўся ў 1981 годзе. Вучыўся ў вясковай школе ў Буда-Кашалёўскім раёне. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру на гэтым самым факультэце і псіхалагічны факультэт ГДУ. Працаваў настаўнікам рускай, беларускай мовы і літаратуры. У 2004—2007 гадах быў выкладчыкам рускай філалогіі ў Гомельскім педагагічным універсітэце. З 2007 да 2025 года працаваў на «Белсаце». Даследчык творчасці Фёдара Дастаеўскага.

Чытайце таксама:

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца

Былы вядоўца «Белсата» Сяргей Падсасонны расказаў, чым цяпер займаецца

«Першае, што сказалі на допыце ў КДБ: распавядзём усім, што ты гей». Вядучы Сяргей Падсасонны — пра асабістае жыццё

Каментары да артыкула