Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын
І падзяліўся, чаму доўга не прызнаваўся ў новай працы.
Аляксей Хлястоў. Скрыншот відэа: opushkamedia / YouTube
Спявак Аляксей Хлястоў расказаў ютуб-каналу «Опушка» пра свой шлях у таксісты.
Спявак падзяліўся, што з канца 2021 года не можа выступаць з канцэртамі і працаваць як выкладчык ці прадзюсар. Ён дасылаў рэзюме ў розныя кампаніі, але яму ўсе казалі, што па пэўных прычынах не могуць узяць на працу.
Калі ўсю фінансавую падушку сям'я выкарыстала, то Хлястоў вырашыў пайсці ў таксі. Тлумачыць, што шмат хто ідзе туды працаваць, да таго ж ён любіць кіраваць аўто.
Аляксей возіць пасажыраў на BMW, а яго сын — на электрамабілі. Хлястоў сам прапанаваў сыну пайсці ў таксі, таму цікава было зарабляць грошы.
У таксі, дарэчы, працуе і брат Андрэй.
Спявак кажа, што не ўсе адразу вераць, што гэта ён за стырном. Людзі пачынаюць углядацца ў люстэрка і пасля правяраюць профіль кіроўцы, каб запэўніцца, што іх сапраўды вязе Хлястоў.
Аляксей доўга не прызнаваўся, што змяніў прафесію. Тлумачыць: было псіхалагічна складана прызнаць, што асноўная прафесія не артыст.
«Я жыў дзякуючы сцэне, жыў дзякуючы публіцы. Складана адчуваць, што ты не можаш працягваць працаваць на сцэне. Я б сказаў… давайце назавем гэта смяротнай карай. Было цяжка, і сцэны не хапае», — шчыры ён.
Чытайце таксама:
Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?
Стрым таксіста Аляксея Хлястова глядзелі больш за 20 тысяч чалавек
Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі
«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам