БЕЛ Ł РУС

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства

11.05.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Урад краіны плануе ўзмацніць правілы атрымання польскага грамадзянства.

У МУС краіны заявілі, што грамадзянства павінна быць «прывілегіяй, якую трэба заслужыць», піша тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы».

Сярод прапанаваных змен:

— абавязковы экзамен на грамадзянства — тэст з прыблізна 40 пытанняў на веданне гісторыі, каштоўнасцей і законаў Польшчы, а таксама ўзроўню інтэграцыі ў грамадства.

— падпісанне акта лаяльнасці да польскай дзяржавы,

— высокі ўзровень валодання польскай мовай — не ніжэй за B2,

— мінімум 8 гадоў пражывання ў Польшчы,

— наяўнасць польскага падатковага рэзідэнцтва.

У МУС тлумачаць, што мэта рэформы — павысіць статус польскага грамадзянства і ўсталяваць выразныя патрабаванні для тых, хто поўнасцю інтэграваўся ў польскае грамадства.

На фоне абмеркаванняў працягваюцца і палітычныя спрэчкі. Раней прэзідэнт Польшчы Наўроцкі прапанаваў уласны праект, згодна з якім мінімальны тэрмін бесперапыннага пражывання для атрымання грамадзянства павінен быць павялічаны з 3 да 10 гадоў.

У канцы красавіка 2026 года апазіцыйная партыя «Закон і справядлівасць» унесла на разгляд законапраект, які прадугледжвае кардынальнае ўзмацненне правілаў атрымання грамадзянства для замежнікаў.

Прапануецца «нулявая талерантнасць» да хуліганскіх правапарушэнняў і парушэнняў грамадскага парадку з боку замежнікаў. За паўторнае падобнае парушэнне прапануюць аўтаматычна дэпартаваць парушальніка.

Апазіцыя хоча ўвесці наступныя ўмовы атрымання грамадзянства для замежнікаў:

— павялічаны мінімальны тэрмін аселасці пры натуралізацыі — 10 гадоў замест цяперашніх трох;

— павялічаны тэрмін для асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянінам Польшчы — шэсць гадоў замест трох;

— павялічаны тэрмін бесперапыннага пражывання для асоб з польскімі каранямі і Картай паляка — пяць гадоў замест аднаго года;

— абавязковае веданне польскай мовы на ўзроўні C1 замест сярэдняга B1;

— здача спецыяльнага дзяржаўнага экзамену на веданне польскай культуры і гісторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула