БЕЛ Ł РУС

У Гомелі маршрутка ўрэзалася ў прыпаркаваны аўтамабіль, пацярпелі чатыры чалавекі

11.05.2026 / 10:27

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 9 мая.

40‑гадовы кіроўца ехаў па вуліцы Мазурава з боку вуліцы Каменшчыкава. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён адцягнуўся ад кіравання і ўрэзаўся ў прыпаркаваны аўтамабіль Dongfeng.

У выніку сутыкнення пасажыркі маршрутнага аўтобуса — 67-гадовая, 37‑гадовая і 20‑гадовая жанчыны, а таксама 16‑гадовая дзяўчына — атрымалі траўмы.

Пацярпелых даставілі ў бальніцу. Пасля агляду іх адпусцілі дадому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула