БЕЛ Ł РУС

МЗС Украіны: У Латвію заляцелі ўкраінскія дроны з-за працы расійскай РЭБ

11.05.2026 / 10:59

Nashaniva.com

Учора ў адстаўку пайшоў міністр абароны Латвіі.

Дроны ўпалі на ўсходзе Латвіі, карта LSM

Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што беспілотнікі, якія заляцелі на тэрыторыю Латвіі 7 мая, трапілі туды з-за працы расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы. Пра гэта кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга напісаў у X.

«Расследаванні даказалі, што гэта стала вынікам працы расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы, якія наўмысна адхілялі ўкраінскія дроны ад іх цэляў у Расіі».

Такую заяву ён зрабіў незадоўга да таго, як прэм’ер Латвіі абвясціла пра рашэнне адправіць у адстаўку міністра абароны Андрыса Спрудса ў сувязі з тым, што дроны парушылі паветраную прастору краіны і не былі збіты.

Сібіга таксама дадаў, што Украіна гатовая працаваць разам з краінамі Балтыі і Фінляндыі для прадухілення падобных інцыдэнтаў, у тым ліку з непасрэдным удзелам сваіх спецыялістаў.

7 мая раніцай некалькі дронаў увайшлі ў паветраную прастору Латвіі з боку Расіі, два з іх упалі, у тым ліку на тэрыторыі нафтасховішча, піша «Дождь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула