БЕЛ Ł РУС

Прызначаны новы намеснік Качанавай

11.05.2026 / 12:53

Nashaniva.com

Былы намеснік старшыні Савета Рэспублікі пайшоў ва ўрад міністрам фінансаў. 

Новым намеснікам старшыні верхняй палаты парламента абраны Ігар Брылевіч. Да гэтага прызначэння займаў пасаду намесніка старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Брылевіч нарадзіўся ў 1981 годзе ў Пінску. Скончыў БрДТУ (сусветная эканоміка) і Акадэмію кіравання (антыкрызіснае кіраванне). Кар’еру пачаў на заводзе «Камертон», пасля чаго перайшоў на дзяржслужбу ў Пінскі райвыканкам, дзе даслужыўся да намесніка старшыні.

Узначальваў філіял «Невель» Пінскага мясакамбіната і Пінскі райвыканкам. З’яўляўся дэлегатам VI і VII Усебеларускага народнага сходу. Быў кіраўніком Брэсцкага абласнога аддзялення партыі «Белая Русь».

На новай пасадзе Брылевіч змяніў Уладзіслава Татарыновіча, якога раней вызвалілі ад парламенцкай працы ў сувязі з пераходам ва ўрад на пасаду міністра фінансаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула