БЕЛ Ł РУС

Мінскія хірургі дзесяць гадзін выразалі складаную пухліну маладому чалавеку

11.05.2026 / 14:02

Nashaniva.com

У Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі правялі складаную аперацыю 28‑гадоваму пацыенту. Яму выдалілі пухліну з брушной поласці. Наватвор урастаў у іншыя органы і тканкі, піша Times.by.

Аперацыя доўжылася дзесяць гадзін. Хірургі цалкам выдалілі пухліну, захаваўшы ніжнюю полую вену, аорту, прылеглую нырку, і выканалі пластыку левага мачаточніка.

Выпадак быў надзвычай складаным, а аперацыя магла прывесці да пашкоджання нервовага спляцення і праблем з нагамі. Менавіта таму ў падрыхтоўцы да яе і лячэнні пацыента ўдзельнічалі 15 спецыялістаў, у тым ліку нейрахірург, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, кардыяхірургі, уролагі і сасудзістыя хірургі.

Кіраўніком працэсу быў намеснік дырэктара па хірургічнай рабоце МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Аляксей Шчэрба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула