БЕЛ Ł РУС

У Грузіі абралі новага патрыярха

11.05.2026 / 15:15

Nashaniva.com

Ім стаў мітрапаліт Шыа, яму 57 гадоў.

Пашыраны сход Грузінскай праваслаўнай царквы прайшоў у тбіліскім кафедральным храме Святой Тройцы. У ім узялі ўдзел каля 1,2 тысячы чалавек, аднак права голасу мелі толькі члены Свяшчэннага сінода — 39 чалавек, за Шыа прагаласавалі 22.

Патрыярху Шыа (Элізбар Муждыры) — 57 гадоў. Ён вучыўся ў Тбіліскай кансерваторыі па класе віяланчэлі, скончыў тры курсы і паступіў паслушнікам у Шыа-Мгвімскі мужчынскі манастыр, у 1993 годзе быў пастрыжаны ў манаства. З 2003 года — епіскап ГПЦ, з 2010 года мітрапаліт Грузінскай праваслаўнай царквы.

Ранейшы каталікос-патрыярх Ілія ІІ памёр 17 сакавіка 2026 года ва ўзросце 93 гадоў. Ён кіраваў Грузінскай праваслаўнай царквой з 1977 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула