БЕЛ Ł РУС

Урад рэзка павялічыў вывазныя мыты на нафтапрадукты. Рост больш чым у 25 разоў

11.05.2026 / 15:52

Nashaniva.com

У Беларусі рэзка павялічылі вывазныя мыты на некаторыя нафтапрадукты. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Мазырскі НПЗ. Здымак ілюстрацыйны

Паводле новага рашэння, мыта на вываз звадкаваных газаў вырасла больш як у 25 разоў — з 5,2 да 131,6 даляра за тону. Для этану, бутану і ізабутану стаўка таксама значна павялічылася — з 4,6 да 118,4 даляра за тону. Новыя правілы пачалі дзейнічаць з 1 мая, хоць сам дакумент ухвалілі 7 мая.

Да красавіка 2026 года ў Беларусі ўвогуле не было вывазных мытаў на нафтапрадукты. Іх вярнулі ў сярэдзіне красавіка, а цяпер істотна паднялі стаўкі.

Такія меры ўлады звычайна выкарыстоўваюць, каб абмежаваць экспарт і падтрымаць унутраны рынак. Калі мыты высокія, кампаніям становіцца менш выгадна прадаваць паліва за мяжу, таму яны больш пастаўляюць яго ўнутры краіны. Гэта можа дапамагчы пазбегнуць дэфіцыту і стрымаць рост цэнаў на бензін і дызель.

Таксама павышэнне мытаў павінна стымуляваць перапрацоўку нафты ў Беларусі замест продажу сыравіны або мазуту за мяжу. 

Чытайце таксама:

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках

Кіроўца выпадкова заправіў поўны бак, а цяпер хоча вярнуць свае грошы. Ці мае ён рацыю?

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»

Каментары да артыкула