БЕЛ Ł РУС

Пашынян не паездзе на найбліжэйшы саміт ЕАЭС

11.05.2026 / 16:42

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не паедзе на саміт ЕАЭС у Астане, які пройдзе 28—29 мая. Замест сябе ён адправіць віцэ-прэм’ера краіны Мгера Грыгаряна. Пашынян паведаміў, што загадзя папярэдзіў пра гэта прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Казахстана Касыма-Жамарта Такаева.

Нікол Пашынян. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Па словах армянскага прэм’ера, ён не зможа ўдзельнічаць у саміце з-за перадвыбарчай кампаніі перад парламенцкімі выбарамі 7 чэрвеня і вайсковага парада, які запланаваны на 28 траўня.

9 мая Уладзімір Пуцін заявіў, што Арменіі варта правесці рэферэндум наконт магчымасці выхаду з ЕАЭС і збліжэння з Еўрасаюзам. Ён адзначыў, што ў такім выпадку краіны маглі б пайсці шляхам «мяккага, інтэлігентнага і ўзаемавыгаднага» разводу, намякнуўшы, аднак, пры гэтым на ўкраінскі сцэнар пасля курсу Кіева на ЕС.

Пашынян на гэта адказаў, што цяпер Арменія не плануе выносіць пытанне пра сяброўства ў ЕАЭС на рэферэндум. Ён падкрэсліў, што краіна працягвае паважаць партнёраў па саюзе і застаецца яго паўнавартасным удзельнікам.

Армянскі прэм’ер таксама не пагадзіўся са словам «развод», якое выкарыстаў Пуцін для апісання адносін паміж краінамі. Паводле яго, міждзяржаўныя адносіны не варта параўноўваць з сямейнымі.

Пашынян адзначыў, што Арменія не мае намеру шкодзіць інтарэсам Расіі, а яго адносіны з Пуціным застаюцца даверлівымі. Пры гэтым ён пацвердзіў, што Ерэван будзе працягваць развіваць супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і праводзіць дэмакратычныя рэформы, кіруючыся нацыянальнымі інтарэсамі краіны.

Чытайце таксама:

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве

Пашынян паскардзіўся кіраўніцтву ЕС на гібрыдныя пагрозы

Пашынян: Арменія пераадолела блакаду з Азербайджанам

Расія абмяжуе пастаўкі армянскага каньяку пасля заяў Пашыняна Пуціну пра дэмакратыю і блакаванне інтэрнэту

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна

Каментары да артыкула