Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефоннай размове з журналістам Fox News Джонам Робертсам заявіў, што ўсур’ёз разглядае магчымасць ператварэння Венесуэлы ў 51‑ы штат Амерыкі. Пра гэта Робертс паведаміў у сацсетцы X.
Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images
«Толькі што размаўляў па тэлефоне з Дональдам Трампам. Ён сказаў мне, што ўсур’ёз разглядае магчымасць зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам», — напісаў Джон Робертс.
На магчымасць далучэння Венесуэлы Трамп намякаў і раней. 17 сакавіка 2026 года, віншуючы зборную Венесуэлы з перамогай у паўфінале World Baseball Classic, ён напісаў у Truth Social:
«Яны выглядаюць сапраўды цудоўна. З Венесуэлай адбываюцца добрыя рэчы! Цікава, адкуль жа гэтая магія? Што наконт 51‑га штата?».
Перад тым ён шмат разоў гаварыў пра неабходнасць ператварэння ў 51‑шы штат ЗША Канады і дацкай Грэнландыі.
Чытайце таксама:
З ЗША ў Венесуэлу прыляцеў першы камерцыйны рэйс за сем гадоў
Трампа вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру
Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура
Трамп пажартаваў, што будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Венесуэлы