БЕЛ Ł РУС

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?

13.05.2026 / 13:22

Nashaniva.com

Даўгі ўтварыліся ў тым ліку праз тое, што з дзяўчынай не разлічыліся за працу.

Паўмесяца таму віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Лізавета Пракопчык папрасіла грамадскасць дапамагчы ёй даць рады з доўгам на $12 тысяч.

Малады палітык не столькі прасіла пра данаты, колькі cпадзявалася, што нейкі магнат перапазачыць ёй грошы з мяккімі крэдытнымі ўмовамі.

Даўгі ў Лізаветы ўтварыліся ў тым ліку праз нявыплачаныя грошы за працу ад дзвюх НДА і нервовы зрыў, пасля якога яна вымушана была прыпыніць удзел у сваіх праектах.

Як справы ў віцэ-спікеркі КР цяпер?

Ліза Пракопчык. Фота: асабісты архіў

Дзяўчына распавяла «Нашай Ніве», што ёй падарылі $200, а таксама перапазычылі $8 тысяч. Таму цяпер яна можа аддаваць доўг аднаму чалавеку, а не многім.

«Гэта прапанаваў мне адзін са знаёмых, — расказала Лізавета. — Магчыма, будзе яшчэ $8 тысяч».

З пагрозай шпіталізацыі праз нервовы зрыў летам мінулага года Лізе прыйшлося пакінуць усе свае працы, каб адпачыць і заняцца псіхалагічным здароўем. Зараз яна вярнулася ў строй і падпрацоўвае ў якасці фрылансеркі ў маркетынгу і SMM. Праўда, амаль усе ганарары ідуць на абавязковыя выплаты накшталт арэнды кватэры і пасільнае вяртанне пазык.

Пасля выбараў у Каардынацыйную раду Лізавета плануе дадаткова працаваць барбэкам (памочніцай бармена) у адным з познаньскіх гастрамесцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула