Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»
11 мая прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падрабязна расказаў пра сваё стаўленне да адказу Ірана на апошнія мірныя прапановы Амерыкі, паведамляе Fox News.
Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images
Выступаючы ў Белым доме, Трамп заявіў журналістам, што прапанова Тэгерана непрымальная, і адзначыў, што мае план адносна далейшых перамоў.
«Гэта было проста непрымальна. Ведаеце, многія казалі: «Ну, ці ёсць у яго план?» Так, вядома, у іх ёсць… У мяне найлепшы план за ўсю гісторыю. І Іран пацярпеў ваенную паразу. Поўную. У іх засталося трохі таго, што яны, верагодна, назапасілі за гэты час. Мы знішчым гэта прыкладна за дзень. Але ў мяне ёсць план. Ведаеце, гэта вельмі просты план. Не ведаю, чаму вы не кажаце так, як ёсць. Іран не можа мець ядзернай зброі. Яны вельмі небяспечныя. Яны вельмі нестабільныя», — сказаў Трамп.
На пытанне пра стан перамір'я з Тэгеранам Трамп адказаў, што яно «неверагодна слабое».
«Я б сказаў, што зараз гэта самае слабое перамір'е. Пасля таго як я прачытаў той кавалак смецця, што яны нам даслалі. Я нават не дачытаў яго да канца. Я сказаў: «Не буду марнаваць час на чытанне». Я б сказаў, што зараз гэта адно з самых слабых перамір'яў», — адзначыў ён.
Чытайце таксама:
Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны
Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана
ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні
Трамп: Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі