Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі
Дата пачатку галасавання была вызначаная на 22:00 11 мая, але яна адразу была сарваная.
Фота: «Белсат»
На платформу для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду проста цяпер адбываецца буйная DDoS-атака, паведаміла старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька.
Таму платформа пакуль недасяжная для галасавання.
Чытайце таксама:
Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub
Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду