Дажджы не патушылі пажары ў чарнобыльскай зоне Украіны
Новы ачаг узгарання быў зафіксаваны на поўдзень ад Прыпяці. Пакуль ён невялікі: сэрвіс FIRMS паказаў некалькі тэмпературных анамалій без дымавога шлейфа, паведамляе «Флагшток».
Зноў разгарэўся пажар і на поўначы Жытомірскай вобласці Украіны — цяпер ужо каля самай украінска-беларускай мяжы, у раёне Глушкевічаў Лельчыцкага раёна. На спадарожнікавым здымку на ўсход ад крыніцы агню відаць воблака дыму.
Украінскія ратавальнікі публікавалі відэа тушэння пажараў у зоне ЧАЭС, аднак цалкам лакалізаваць іх пакуль не ўдаецца.
Чытайце таксама:
Пажар у Зоне адчужэння: спецыялісты ацанілі ўзровень радыяцыі
Пажар каля Чарнобыля цалкам пакуль не патушылі
Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі
У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся
ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС