У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся
У Чарнобыльскай зоне бушуе гіганцкі лесавы пажар. Барацьбу з пажарам ускладняюць міны, якія пакінулі расіяне ў 2022 годзе. Сёння вецер паўднёвы, таму радыенукліды разам з дымам ляцяць на Гомельшчыну.

Агонь ахапіў больш за тысячу гектараў заражанага лесу. Ён хутка распаўсюджваецца з-за моцнага ветру. Тушыць такі пажар у зоне адчужэння даволі складана. Сітуацыю ўскладняе сухое надвор’е, а таксама міны, якія пакінулі расіяне ў 2022 годзе.

У Мінлясгасе Беларусі заявілі, што пажар пакуль не перасякаў мяжу з Беларуссю. Зараз ён знаходзіцца ў сямі кіламетрах ад мяжы. Паводле слоў чыноўнікаў, пагрозы пакуль няма. Але праблема не толькі ў пажары, але і ў тых самых радыенуклідах, якія воку не заўважыць.
Будзьце асцярожныя, старайцеся не адчыняць вокны і менш бываць на адкрытым паветры, пакуль вецер не зменіць кірунак. А гэта, паводле прагнозу, здарыцца толькі заўтра.

Каментары