БЕЛ Ł РУС

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»

12.05.2026 / 07:23

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША назваў «каманду мары» на прэзідэнцкіх выбарах 2028 года.

Джэй Дзі Вэнс і Марка Рубіа. Фота: Yuri Gripas / Abaca / Bloomberg via Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што віцэ-прэзідэнт Джэй дзі Вэнс і дзяржсакратар Марка Рубіа могуць скласці «каманду мары» на прэзідэнцкіх выбарах 2028 года, паведамляе The Hill.

«Каму падабаецца Джэй Дзі Вэнс? Каму падабаецца Марка Рубіа? — спытаў Трамп падчас вячэры ў Ружовым садзе з прадстаўнікамі праваахоўных органаў у гонар Нацыянальнага тыдня паліцыі. — Выдатна. Гучыць як добры выбар».

«Джэй Дзі — ідэальны варыянт. Гэта быў ідэальны выбар», — сказаў ён. Амерыканскі лідар адзначыў, што гэта «ні ў якім разе не азначае», што ён іх падтрымлівае.

«Але, ведаеце… мне здаецца, гэта гучыць як «кандыдат у прэзідэнты» і «кандыдат у віцэ-прэзідэнты», — дадаў ён.

Рубіа вылучаў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты яшчэ ў 2016 годзе, але спыніў сваю кампанію пасля паразы на праймерыз ад Трампа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула