БЕЛ Ł РУС

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

24.05.2026 / 10:00

Nashaniva.com

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска і штогод збірала дыпломы на рэспубліканскіх школьных алімпіядах. Нядаўна яе асудзілі па палітычнай крыміналцы.

Дар'я Калінава. Фота: 34mag.net

Дзяўчына вучылася ў мясцовай гімназіі і з шостага класа ўдзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучанні. З 2007‑га па 2012 год станавілася пераможцай абласных і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.

Таксама гімназістка брала ўзнагароды на міжнародных фестывалях даследчых прац і ў розных творчых конкурсах.

Пасля заканчэння школы Дар'я вучылася ў Еўропе. 

Нядаўна стала вядома, што Дар'ю Калінаву асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК).

Акалічнасці справы невядомыя. Дакладны прысуд таксама невядомы, але гэта ці «хімія» з накіраваннем, ці калонія.

Чытайце таксама:

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна

Каментары да артыкула