БЕЛ Ł РУС

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра

12.05.2026 / 12:22

Nashaniva.com

55‑гадовая Алена Паўлечка 10 год кіравала буйным прамысловым цэнтрам — Мазыром. Сёння ў горад прызначаны новы мэр. 

Алена Паўлечка. Фота: «Гомельская праўда»

Паўлечка нарадзілася ў 1971 годзе ў Нараўлянскім раёне. Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Пачынала бухгалтарам у калгасе «Кіраўскае», пазней займала пасады эканаміста і галоўнага эканаміста. Працавала на кіруючых пасадах у Мазырскім райвыканкаме.

У 2016 годзе стала старшынёй Мазырскага раённага выканаўчага камітэта.

Была «Жанчынай года — 2019». Асаблівага адцення яе звальненню дадае тое, што адбылося яно ў Год жанчыны. 

Новым кіраўніком Мазырскага райвыканкама стаў 47‑гадовы Аляксандр Верамееў.

Верамееў толькі ў жніўні 2024 года ўзначаліў Петрыкаўскі райвыканкам. 

Да прызначэння ён увесь час працаваў на адным прадпрыемстве — «Палессе-Аграінвест» (гаспадарка Мазырскага НПЗ).

З 1999 года прайшоў шлях ад загадчыка гаража, інжынера-механіка і галоўнага інжынера да намесніка дырэктара па маркетынгу. Год да пераходу на дзяржслужбу кіраваў гэтым прадпрыемствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула