Жыхар Слуцка набіраў замовы на выраб мэблі, а пасля іх не выконваў
Жыхара Слуцка абвінавачваюць у махлярстве пры вырабе і рамонце мэблі. Па матэрыялах следства, 39‑гадовы мужчына некалькі гадоў прымаў заказы ад жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі, але не выконваў узятыя абавязкі.
Фота: Следчы камітэт
Следчы камітэт паведамляе, што са жніўня 2024 года да лютага 2026 года мужчына прапаноўваў рамонт, рэстаўрацыю і выраб мэблі, пасля чаго атрымліваў грошы ад кліентаў. Агульная сума нанесенай шкоды перавысіла 35 тысяч рублёў.
Падчас допыту мужчына сцвярджаў, што проста набраў занадта шмат заказаў і не разлічыў свае магчымасці. Яму, аднак, выставілі абвінавачанне паводле артыкула аб махлярстве ў буйным памеры. У якасці меры стрымання выбралі асабістае паручальніцтва.
На гэты момант следства ведае больш чым пра 60 эпізодаў магчымай махлярскай дзейнасці, аднак пацярпелых можа быць яшчэ больш.
Чытайце таксама:
Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех
Жанчына ледзь не страціла 60 тысяч рублёў, грошы дапамог уратаваць сын
У Мінску васьмікласнік вынес махлярам грошы бацькоў
Беларусбанк уводзіць новыя ліміты для картак, каб бараніць кліентаў ад махляроў